Навіны Навіны Беларусі

У Карэлічах затрыманы Вадзім Бабін

У Карэлічах затрыманы Вадзім Бабін

1929 Праглядаў Навагрудак
Актывіст Руху «За Свабоду» Вадзім Бабін затрыманы на аўтастанцыі Карэлічаў.

Вадзім перадаў перадачу каардынатару Руху «За Свабоду» па Гродзенскай вобласці Вадзіму Левон, які ў Карэлічах адбывае арышт у 7 сутак, і накіраваўся на аўтастанцыю.

«Мяне затрымалі, вязуць у РАУС. Будуць правяраць, ці не ў росшуку я», — паведаміў сайту Pyx.by Вадзім Бабін.

Пасля гэтага сувязь з актывістам перарвалася. У РАУС не адмаўляюць і не пацвярджаюць ягонае затрыманне.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны