Навіны Навіны Беларусі

Каардынатар Руху «За Свабоду» па Гродзенскай вобласці затрыманы

Каардынатар Руху «За Свабоду» па Гродзенскай вобласці затрыманы

2098 Праглядаў Бярозаўка
Міліцыя правяла вобшукі дома ў бацькоў каардынатара Руху «За Свабоду» у Гродзенскай вобласці Вадзіма Левон. Сілавікі канфіскавалі дакументы і затрымалі самога Левон.

Нагадаем, што Вадзім Левон заявіў пра ціск і запужванні з боку КДБ.

Вобшукі прайшлі ў Бярозаўцы і Бердаўцы, пры іх прысутнічала мае маці і бацька, распавёў сайту Pyx.by Вадзім Левон. Па ягоных словах, міліцыянты зацікавіліся паперамі, якія захоўваліся ў бацькоў дома ў Бердаўцы.

«Міліцыянты кажуць, што шукаюць супрацьзаконнае і будуць ізымаць», — адзначыў Левон.

Ён сам пад’ехаў у той момант, калі міліцыянты ўжо выносілі паперы з дома. У двары дома прысутнічалі як міліцыянты ў форме, так і ў цывільным. Левон арганізаваў некалькі анлайн-трансляцыяў.

Як патлумачыў міліцыянт, яны прыехалі, бо сусед паскардзіўся, што ў гэтым доме вараць самагон, а пад час «законнага агляду, з санкцыі пракурора» было знойдзена вось гэта «незразумелае што».

Міліцыянты некалькі разоў мянялі рашэнне наконт самога Левон. У выніку адзін з іх заявіў, што той абавязаны праехаць з ім у РАУС, бо «ёсць такі артыкул як супраціўленне законным патрабаванням міліцыі». «Па якіх прычынах вы мяне забіраеце ў раённы аддзел?» — запытаўся Левон. «Для высвятлення далейшых абставінаў, усталявання адкуль гэтая прадукцыя», — цьмяна адказаў міліцыянт.

Потым іншы міліцыянт сказаў, што абласнога каардынатара Руху забіраюць у РАУС для высвятлення асобы. Хаця, як падкрэсліў Левон, «я магу паказаць пашпарт».

Пад час канфіскацыі дакументаў панятых не было.

На дадзены момант тэлефон Левон не доступны. Ён знаходзіцца ў Наваградскім РАУС.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны