Навіны Навіны Беларусі

У Віцебску адбылося паседжанне Рады дэмакратычных сілаў

У Віцебску адбылося паседжанне Рады дэмакратычных сілаў

3635 Праглядаў Віцебск
На мерапрыемстве вызначаны каардынатары па асноўных напрамках дзейнасці, а таксама да прысутных даведзена інфармацыя пра час і месца збору удзельнікаў акцыі 25 Сакавіка.

На пасяджэнні прысутнічалі прадстаўнікі партыі левых «Справядлівы свет», АГП, БХД, партыі жанчын «Надзея», ПБНФ, БСДП(Народная Грамада), Руха «За Свабоду», кампаніі «Гавары праўду», прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам», грамдскай арганізацыі «Чарнобыль-дапамога», прадстаўнікі з Оршы і Наваполацка.

Віцебская абласная Рада дэмакратычных сілаў абрала каарынатараў накірункаў дзейнасці партыйных і грамадскіх арганізацый вобласці. Так, праграмы салідарнасцьі з палітычнымі зняволенымі будзе каардынаваць прадстаўніца БХД Таццяна Севярынец, інфармацыйныя кампаніі — прадстаўнік партыі БНФ Канстанцін Смолікаў, масавыя акцыі — каардынатар Руху «За Свабоду» Хрыстафор Жаляпаў, падрыхтоўку і правядзенне кампаніяў па зменах у Выбарчы Кодэкс БР — прадстаўнік партыі левых «Справядзівы свет» Мікалай Селівашка.

Была падтрымана пазіцыя Каардынацыйнай рады дэмакратычных сіл Беларусі па актывізацыі працы па вызначаных накірунках дзейнасці, а таксама пра падтрымку працягу дзейнасць кампаніі «За справядлівыя выбары».

Усе прысутныя атрымалі інфармацыю пра падрыхтоўку дня святкавання Дня Волі 25 сакавіка 2011 года. У Віцебску на тры дазволеныя месцы правядзення масавых мерапрыемстваў пададзены заяўкі на мітынгі ў пятніцу 25 сакавіка з 18 да 19 гадзінаў. У гэтым годзе святочныя масавыя мерапрыемствы будуць прысвечаны салідарнасці з палітычнымі зняволенымі, якія знаходзяцца за кратамі ў турмах і пад хатнім арыштам. Збор удзельнікаў прызначаны на 17.30 на плошчы Свабоды ў Віцебску, адкуль удзельнікі накіруюцца на месца правядзення мітынгу. Удзельнікі пасяджэння пагадзіліся прыняць самы актыўны ўдзел у святкаванні Дня Волі ў Віцебску і запрашаюць далучацца усіх жыхароў Віцебска.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны