«Я выехаў з Гарадка ў Віцебск, і мяне спыніла ДАІ. Знайшлі быццам бы парушэнне правілаў дарожнага руху, даставілі ў РАУС», - сказаў сайту Pyx.by Леанід Гаравы.
Каардынатар Руху знаходзіцца ў пастарунку блізу гадзіны. Зараз, па ягоных словах, з ім ідзе размова.
Сёння ў Віцебску запланаваны Марш недармаедаў.