Навіны Навіны Беларусі

Заяўнік Марша Недармаедаў у Магілёве Алесь Сілкоў затрыманы

Заяўнік Марша Недармаедаў у Магілёве Алесь Сілкоў затрыманы

2605 Праглядаў Магілёў
Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Магілёўскай вобласці, заяўнік сённяшняга Маршу недармаедаў Алесь Сілкоў дастаўлены ў РАУС.

«За мной прыехалі двое, у тым ліку міліцыянт Балібікін, сказалі: «Паедзем на размову. Вы не абвінавачаны, не сведка, толькі паразмаўляць па вашым вечары. Далей было цяжка спрачацца. Павезлі», - сказаў сайту Pyx.by Алесь Сілкоў.

Па ягоных словах, ён зараз знаходзіцца ў РАУС. «Баюся, размова зацягнецца», - сказаў Сілкоў.

Сёння ў Магілёве павінна прайсці акцыя. Арганізатары паведамілі ўладам, што яна пройдзе ў цэнтры горада.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны