Навіны Навіны Беларусі

Атрошчанка: Гомельскія ўлады змагаліся з Днём Волі

Атрошчанка: Гомельскія ўлады змагаліся з Днём Волі

1744 праглядаў Гомель
Улады Гомеля пайшлі на беспрэцэндэнтныя меры каб сарваць акцыю 25 сакавіка ў Гомелі, заявіў каардынатар Руху «За Свабоду» па Гомельскай вобласці Аляксей Атрошчанка.

«Гэта былі беспрэцэндэнтныя меры: усе даступныя пляцоўкі былі перакрытыя аўтобусамі, фурамі. Удзельнікі акцыі ў выніку паднялі сцягі і накіраваліся і пайшлі да дазволенага месяца для мітынгу ля ДК Глухіх», - адзначыў Аляксей Атрошчанка.

Па ягоных словах, ён сам кіраваў дружынай акцыі. За гэты час было некалькі інцыдэнтаў: з'явіўся правакатар з савецкім сцягам (яго затрымала міліцыя), міліцыя спрабавала затрымаць журналістаў Ларысу Шчыракову і Кастуся Жукоўскага (іх удалося адбіць).

Атрошчанка адзначыў, што на акцыю выйшлі да 1000 чалавек. «І гэта на фоне таго, што ўлады прызначылі на 25 сакавіка суботнікі, прысутнасць на якіх была абавязковая (пад пагрозай звальнення). На вуліцы стаялі вадамёты», - дадаў абласны каардынатар Руху.

Улады запрасілі ўдзельнікаў у залю ДК Глухіх на перамовы, аднак ніхто не згадзіўся.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Дзень Волі

Апошнія навіны