Навіны Навіны Беларусі

Андрэю Юркову далі двое сутак арышту за Оршу

Андрэю Юркову далі двое сутак арышту за Оршу

2037 Праглядаў Орша Дрыбін
За ўдзел у акцыі пратэсту ў Оршы сябра Рады Руху «За Свабоду» Андрэй Юркоў пакараны двума суткамі арышту. Выйсці на волю ён павінны заўтра, 14 сакавіка, ў другой палове дня.

Пра тэрмін прысуду паведаміў сайту Pyx.by каардынатар Руху «За Свабоду» у Оршы Юрый Нагорны.

«Андрэй Юркоў атрымаў 2 сутак, як і іншыя ўдзельнікі акцыі з аднолькавай фармулёўкай: парушэнні заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы», - распавёў сайту Pyx.by грамадскі актывіст Віктар Міхасёў.

Па словах назіральнікаў, Андрэй ставіўся да суду з гумарам. На пытанне суддзі, чаму ён хадзіў са сцягам, сказаў, што заўсёды з ім ходзіць.

Міхасёў адзначыў, што ўсім абвінавачаным давалі розныя пакаранні: ад штрафаў да 14 сутак арышту.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны