Навіны Навіны Беларусі

19 сакавіка ў Слоніме пройдзе «Народны сход»

19 сакавіка ў Слоніме пройдзе «Народны сход»

3963 праглядаў Слонім
Народны сход з патрабаваннем эканамічных рэформаў пройдзе 19 сакавіка ў Слоніме, пра гэта сказана ў заяве, распаўсюджанай сёння ад Слонімскай кааліцыі дэмакратычных сілаў, у якой прымаюць удзел і мясцовыя актывісты Руху «За Свабоду».

Аўтары заявы звяртаюць увагу на тое, што за апошнія гады ў горадзе закрыліся шэраг прадпрыемстваў аўтарэмзавод, «Тэкстыльнік», «Пух-пяро», «Сельгазтэхніка» і інш., іншыя прадпрыемствы пайшлі на заўважнае скарачэнне супрацоўнікаў: «бізнэс дэкрадуе, не развівае, а адкрыць у наш час ІП — гэта загадзя выракчы сабе на банкруцтва».

«За 20 год у Слоніме не пабудавалі ніводнага новага прадпрыемства. Затое пабудавалі пракуратуру, міліцыю, суд, біржу працы, крамы», — нагадалі аўтары заявы.

Па іх словах, «работы няма, заробкі малыя, а цэны стала растуць, пры гэтым улады ўводзяць усё новыя і новыя падаткі».

Прадстаўнікі слонімскай дэмакратычнай кааліцыі прапануюць сабрацца як і за якія сродкі жыць у Слоніме далей.

«Мы спадзяешся, што на сход прыйдзе шмат слонімцаў. Бо эканамічная сітуацыя увесь час пагаршаецца, з працай праблема, заробкі невялікія, кошты ўвесь час растуць, людзі не ведаюць як далей выжываць. А тут яшчэ гэты абсурдны дэкрэт увялі пра „дармаедаў“», — сказаў сайту Pyx.by прадстаўнік арганізатараў.

Па ягоных словах, апошнім часам усё больш слонімцаў пытаецца, калі будзе акцыя ў Слоніме. «Усім ужо надакучыла слухаць хлусню ад уладаў, людзі хочуць выказаць сваё стаўленне да таго, што адбываецца ў краіне. Таму ў нядзелю, 19 сакавіка, кожны жадаючы атрымае такую магчымасць», — заключыў прадстаўнік кааліцыі дэмсілаў Слоніма.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Тэгі: акцыі 358

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны