Навіны Навіны Беларусі

У Віцебску пададзеная заяўка на масавае мерапрыемства з нагоды Дня Волі

У Віцебску пададзеная заяўка на масавае мерапрыемства з нагоды Дня Волі

1855 Праглядаў Віцебск
Кіраўнікі рэгіянальных суполак Руху «За Свабоду» і Партыі БНФ падалі ў Віцебску заяўку на шэсце і мітынг да Дня Волі са зборам на адной з цэнтральных плошчаў горада і шэсцем па цэнтральнай вуліцы абласнога цэнтра.

Заяўнікамі выступілі кардынатар Руху «За Свабоду» па Віцебскай вобласці Леанід Гаравы і старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў.

«Мы падалі заяўку на Дзень Волі шэсце і мітынг ў Віцебску. Збор плануецца пасля палудня на адной з цэнтральнай плошчаў горада, а потым рух па вуліцы да другой плошчы, дзе будзе мітынг», — сказаў сайту Pyx.by Леанід Гаравы. Ён нагадаў, што па беларускім заканадаўстве нельга паведаміць дату, месца і час масавай акцыі, як і падрабязнасці маршруту да атрымання дазволу на акцыі.

Галоўным лозунгам акцыі, дадаў каардынатар Руху ў Віцебскай вобласці, будзе «За суверэнную і незалежную Беларусь!». І гэта магчыма, калі ў краіне будзе эфектыўная, канкурэнтаздольная эканоміка, будуць стораны ўмовы для годнага жыцця кожнага чалавека. Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць сацыяльныя і палітычныя лозунгі: «За адмену Дэкрэта № 3», «За спыненне зменаў пенсійнай сістэмы да паляпшэння эканамічнага становішча», «Уся ўлада народу на свабодных, тайных і адкрытых выбарах».

Леанід Гаравы адзначыў, што ў цяперашні крызісны час пры масавым збядненні народа варта мірным шляхам выйсці на нацыянальны дыялог дзеля выпрацоўкі курсу да лепшай Беларусі праз правядзенне свабодных, тайных і адкрытых выбараў.

«Дзень Волі гэта тая знакавая падзея ў жыцці беларускага народу, калі патрыёты Беларусі абвясцілі незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. БССР і Рэспубліка Беларусі спадкаемцы дзяржаўнасці БНР і ў святочны дзень варта абмеркаваць на масавым мерапрыемстве, як далей дзейнічаць, каб суверэнітэт і незалежнасць Беларусі ўмацоўваліся, а жыццё простых грамадзян было годным», — заключыў каардынатар Руху «За Свабоду» па Віцебскай вобласці.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Дзень Волі

Апошнія навіны