Навіны Навіны Беларусі

Сябра Руху «За Свабоду» падаў заяўку на шэсце на Дзень Волі ў Брэсце

Сябра Руху «За Свабоду» падаў заяўку на шэсце на Дзень Волі ў Брэсце

1921 прагляд Брэст Баранавічы
Заяўнікам масавай акцыі на Дзень Волі ў Брэсце стаў сябра Руху «За Свабоду» Аляксандр Слабадзін.

«Заяўка пададзеная ад імя Аляксандра Слабадзіна, даўняга і праверанага сябра Руху „За Свабоду“», — сказаў сайту Pyx.by каардынатар Руху «За Свабоду» ў Брэсцкай вобласці Юрый Казакевіч.

Па ягоных словах, сам ён, як і шмат хто з Руху, не могуць выступаць заяўнікамі праз адміністратыўныя спагнанні за ўдзел і арганізацыю масавых мерапрыемстваў на працягу году.

«У заяўцы ўказана, што шэсце пройдзе з 13 да 15 гадзінаў 25 сакавіка па маршруце вул. Савецкая — Пушкінская да Брэсцкага гарвыканкама», — адзначыў Казакевіч.

Па ягоных словах, мэта акцыі — павіншаваць жыхароў Брэста з абвяшчэннем 99-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР, паказаць вернасць ідэалам незалежнасці нашай краіны. «Заяўка накіраваная сёння хуткай поштай з апавяшчэннем. 9 сакавіка да абеду будзе там», — сказаў Казакевіч.

«У ўлады ёсць магчымасць вярнуць масавыя акцыі ў прававое поле — даваць дазвол на правядзенне такіх мерапрыемстваў. Мы настроены на тое, каб адзначэнне Дня Волі адбылося ў рэжыме свята, дзе галоўнымі былі лозунгі незалежнасці Беларусі і нацыянальнага адраджэння, кансалідацыі грамадства вакол пераменаў, якія неабходныя нашай краіне», — пракаментаваў падачу заяўкі старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Дзень Волі

Апошнія навіны