Навіны Навіны Беларусі

Моладзь Руху «За Свабоду» запрашае на сустрэчу з рэжысёрам Андрэем Курэйчыкам

Моладзь Руху «За Свабоду» запрашае на сустрэчу з рэжысёрам Андрэем Курэйчыкам

2174 праглядаў Мінск
Кінаклуб Моладзі Руху «За Свабоду» стартуе 10 сакавіка з сустрэчы з вядомым беларускім рэжысёрам Андрэем Курэйчыкам.

Творчая сустрэча пройдзе 10 сакавіка ў 19.00 у кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33, Мінск).

«Андрэй Курэйчык з'яўляецца адным з найбольш заўважных сучасных рэжысёраў Беларусі. Таму гэта рэальная магчымасць для пашырэння ведаў для маладых прыхільнікаў яго творчасці на сустрэчы, якую арганізуе Моладзь Руху «За Свабоду»», - сказаў намеснік старшыні Руху «За Свабоду» і каардынатар моладзевага крыла Руху Кірыл Стаселька.

Па ягоных словах, на сустрэчы запланаваны прагляд новай стужкі «Партызан-фільм» Андрэя Курэйчыка, пасля чаго будзе абмеркаванне фільма і нязмушаная размова з рэжысёрам, пад час якой удзельнікі змогуць задаць пытанні творцу.

Моладзь Руху «За Свабоду» плануе рэгулярна ладзіць падобныя кінапрагляды з вядомымі кінарэжысёрамі ў межах кінаклубу.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Моладзь Руху

Апошнія навіны