Навіны Навіны Беларусі

Сем новых сябраў прыняла Рада ў склад Руху «За Свабоду»

Сем новых сябраў прыняла Рада ў склад Руху «За Свабоду»

2062 праглядаў Мінск
Рада Руху «За Свабоду» прыняла рашэнне прыняць у склад арганізацыі 7 сябраў, зацвердзіла вынікі сходу моладзевай камісіі і абмеркавала сітуацыю ў краіне і арганізацыі.

За арганізацыю музычнага фэста у гонар Яна Чачота ў Баранавічах прэміяй Віктара Сырыцы была уганараваная Галіна Ярашэвіч з Баранавічаў.

Старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч выступіў перад Радай з дакладам пра бягучую сітуацыю ў краіне і арганізацыі. У прыватнасці, сябры кіруючага органа арганізацыі абмеркавалі заяву аб выхадзе сябра Рады Руху «За Свабоду» Алеся Лагвінца.

У сваю чаргу каардынатар Руху «За Свабоду» ў Віцебскай вобласці Леанід Гаравы распавёў пра стварэнне Рады дэмакратычных арганізацый і неабыякавых грамадзян Віцебшчыны, куды увайшлі прадстаўнікі пяці партыяў і арганізацый, а таксама двое жыхароў рэгіёну.

Рада зацвердзіла вынікі сходу моладзевай камісіі і склад яе Рады. Акрамя таго, з заўвагамі і ўдакладненнямі было прынятае палажэнне «Аб дзейнасці рэгіянальных структураў».

Пасля пасяджэння сябры Рады наведалі лагер абаронцаў Курапатаў.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Апошнія навіны