Навіны Аналітыка

Эксперты кажуць пра высокія рызыкі карупцыі пры ўзвядзенні беларускай АЭС «Расатамам»

Эксперты кажуць пра высокія рызыкі карупцыі пры ўзвядзенні беларускай АЭС «Расатамам»

2763 праглядаў
На прэс-канферэнцыі ў Мінску эксперты расійскіх экалагічных арганізацый па запрашэнні Беларускай антыядзернай кампаніі прадставілі доказы эканамічнай няслушнасці праекта беларускай АЭС і высокай рызыкі карупцыі пры яго рэалізацыі расійскай дзяржкарпарацыяй «Расатам».

Уладзімір Слівяк, сустаршыня «Экаабароны», паведаміў, што ў выніку аналізу дадзеных па закупках «Расатаму», выявілася, што ў 40% выпадкаў былі дапушчаныя парушэнні, якія паказваюць на магчымасць карупцыі: «Калі кошт праекту беларускай АЭС складае 9 млрд. долараў, то па нашых ацэнках карупцыя „з’есць“ каля 4-х».

Андрэй Ажароўскі, фізік-ядзершчык, сцвярджае, што прапанаваная «Расатамам» логіка адкрытага каштарысу пры будаўніцтве беларускай АЭС з’яўляецца эканамічнай пасткай для Беларусі: «Гэта кажа аб ухіленьні ад ўзгаднення канчатковага кошту аб’екта. Я магу прадказаць, што калі сума кантракта не будзе зафіксаваная, то цана АЭС у працэсе будаўніцтва істотна падвысіцца. І гэта будзе далёка не 9 млрд. долараў, канчатковы кошт можа апынуцца на некалькі мільярдаў больш. Нешта падобнае ўжо адбываецца ў Фінляндыі пры будаўніцтве Алкілуота 3».

«Тыя, у каго ёсць фінансавыя інтарэсы пры будаўніцтве рэактараў, спрабуюць прынізіць наступствы адной з самых маштабных аварый у гісторыі чалавецтва, якая адбылася ў Японіі. Мы заклікаем палітыкаў цвяроза ацаніць наступствы японскай трагедыі. Калі беларусы не хочуць апынуцца на месцы эвакуяваных японцаў, то варта адмовіцца ад будаўніцтва беларускай АЭС ужо цяпер», — кажа Уладзімір Сливяк.

«Падыход атамшчыкаў да катастроф, усе сцэнары якіх немагчыма пралічыць, вельмі легкаважкі. Вопыт Японіі паказаў, што ўсё прадугледзець немагчыма, што АЭС небяспечныя», — лічыць фізік-ядзершчык Андрэй Ажароўскі. На думку фізіка, прадстаўленыя дадзеныя, пацвярджаюць, што АЭС выгадныя сёння толькі тым, хто спадзяецца ўдзельнічаць у будаўніцтве і размяркоўваць іх фінансаванне. «Ці гатовыя мы стаць закладнікамі гэтых кампаній?» — пытае эксперт.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны