Навіны Навіны Беларусі

Аргкам святкавання Дня Волі пацвердзіў маршрут у цэнтр і мітынг на Кастрычніцкай плошчы

Аргкам святкавання Дня Волі пацвердзіў маршрут у цэнтр і мітынг на Кастрычніцкай плошчы

2268 Праглядаў Мінск
Шэсце 25 сакавіка пройдзе па праспекце Незалежнасці, на Кастрычніцкай плошчы запланаваны мітынг, сказаў на прэс-канферэнцыі старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч. Ён падкрэсліў неабходнасць кансалідацыі палітычных сілаў для арганізацыі святкавання Дня Волі.

«Збор удзельнікаў святкавання Дня Волі запланаванае на 14.00 25 сакавіка на пляцоўцы ля Акадэміі навук. Далей шэсце пройдзе па праспекце Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы, дзе плануецца мітынг», — сказаў Губарэвіч.

Па ягоных словах, дазвол на акцыю пакуль не атрыманы, улады спецыяльна зацягваюць тэрміны. Адказ ад Мінгарвыканкаму павінны паступіць не пазней за 20 сакавіка.

«Пратэстны патэнцыял беларусаў — сёння даволі высокі. Гэты патэнцыял не можа быць прыватызаваны адной палітычнай структурай ці палітычным лідарам, станоўчы эфект ад выхаду людзей на вуліцы можа даць толькі супольная праца па падрыхтоўцы акцыі», — дадаў лідар Руху «За Свабоду».

Губарэвіч падкрэсліў, што 25 сакавіка нельга зводзіць выключна толькі да пратэсту супраць Дэкрэту № 3, «заўсёды людзі выходзілі з лозунгамі ў абарону незалежнасці Беларусі, так будзе і ў гэтым годзе». «Незалежнасць Беларусі, як і прынялі рашэнне ад пачатку, будзе асноўным лозунгам акцыі», — заключыў Юрый Губарэвіч.

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі на прэс-канферэнцыі агучыў планы далучэння да аргкаму прадстаўнікоў Беларускага нацыянальнага кангрэсу. Папярэдняя дамова пра гэта ёсць, структура плануе прыняць канчатковае рашэнне да 8 сакавіка.

Удзельнікі аргкаму агучылі заклік да ўладаў зрабіць 25 сакавіка дзяржаўным святам.

«Мы павінны забяспечыць, каб гэты пратэст быў масавым, мірным і годным», — заявіў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Ён выказаў спадзеў, што да пратэсту далучацца ўдзельнікі сацыяльных акцыяў пратэсту.

Сярод заяўнікаў прадстаўнікі пяці арганізацыяў — Руху «За Свабоду», Партый АГП, БНФ, БХД, Руху Салідарнасці «Разам».

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #486 07.03.2017 00:03 @ квучак

    АБАВЯЗКОВА ПРАДУГЛЕДЗЕЦЬ ЗМЕН СЦЭНАРУ ПА ПАДЗЕЯХ ШЭСЬЦЯ... РАИЦЦА З УДЗЕЛЬНИКАМИ...., САМЫМ ФИЗИЧНАЗДОЛЬНЫМ УДЗЕЛЬНИКАМ ДАРУЧЫЦЬ САЧЫЦЬ И ПРЫПЫНЯЦЬ ПРАВАКАЦЫИ,...-- БЕЗ ИХ УЛАДА ВАС НЕ АСТАВИЦЬ

  • #487 07.03.2017 00:19 @ квучак

    ГАЛОУНАЕ --НАВУЧЫЦЦА МЯНЯЦЬ СЦЭНАР ПАДЗЕЙ УЗГОДНЕНА МИЖ ПАРТЫЯМИ И РУХАМИ, КАЛИ ЯКИЯ -НЕБУДЗЬ ЛЯБЕДЗЬКИ НЕ ПАГАДЖАЮЦЦА, НЕ ПАНИКАВАЦЬ , А ПРЫМАЦЬ РАШЭННЕ БОЛЬШАСЬЦИ. АБАВЯЗКОВА!!!... СЦЭНАР УЗГАДНЯЦЬ З ПУБЛИКАЙ ... И ПУБЛИКА ЮРЫДЫЧНА ПОТЫМ ХАЙ АДКАЗВАЕ ЗА НАКИРУНАК, А НЕ ТОЙ , ХТО ЯЕ ЗАПЫТВАУ.

Дзень Волі

Апошнія навіны