Навіны Навіны Беларусі

Старшыня Руху «За Свабоду» патрабуе прыпыніць будаўніцтва ля Курапатаў

Старшыня Руху «За Свабоду» патрабуе прыпыніць будаўніцтва ля Курапатаў

1473 праглядаў Мінск
Рашэнне камісіі па будоўлі на ўчастку ля Курапатаў, які абараняюць актывісты, — незаконнае і павінна быць адмененае, сказана ў скарзе за подпісам старшыні Руху «За Свабоду» Юрыя Губарэвіча, накіраванай у Міністэрства архітэктуры і Мінгарвыканкам.

У адміністрацыі Першамайскага раёну Мінска адбылося паседжанне камісіі па ўнясенні зменаў у план дэталёвага планавання, у тым ліку і на кавалку зямлі ля Курапатаў, які абараняюць актывісты. Гэтая камісія зацвердзіла план, такім чынам, фактычна дазволіўшы працяг будаўніцтва бізнес-цэнтра на спрэчным участку.

Па выніках грамадскіх слуханняў праекта дэталёвага планавання у кастрычніку-лістападзе 2016 года дакумент быў накіраваны на дапрацоўку, нагадаў у скарзе Юрый Губарэвіч.

У скарзе ён прыводзіць вытрымку з адказу Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, дзе намеснік міністра Семянкевіч сцвяржае: «калі пратаколам грамадскага абмеркавання устаноўленая неабходнасць дапрацоўкі праекта... праект адпраўляецца на дапрацоўку, пасля якой паўторна праходзіць поўную працэдуру грамадскага абмеркавання».

«27 лютага ў адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска адбылося пасяджэнне камісіі ў ранейшым складзе, на якім было разгледжаны адкарэктаваны праект і дадзеныя станоўчыя рэкамендацыі па яго зацвярджэнні. Грамадскае абмеркаванне гэтага праекта не праводзілася», — адзначана ў скарзе Губарэвіча.

Ён патрабуе лічыць вынікі паседжання несапраўднымі, правесці паўторнае грамадскае абмеркаванне, прыпыніць будаўніцтва на ўчастку ля Курапатаў да атрымання вынікаў гэтага абмеркавання.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны