Навіны Навіны Беларусі

«Жывая мова» стартавала ў Полацку з аншлагам

«Жывая мова» стартавала ў Полацку з аншлагам

2361 прагляд Полацк
Ля ста чалавек прыйшлі на сустрэчу з гісторыкам і пісьменнікам Уладзімірам Арловым у Полацку. З яе ў горадзе стартаваў цыкл сустрэчаў «Жывая мова».

«Сімвалічна, што «Жывая мова» распачынаецца ў Дзень роднай мовы, — адзначыў, адкрываючы сустрэчу Уладзімір Арлоў.

Па ягоных словах, нам трэба размаўляць не пра мову, а размаўляць на мове. «Такім чынам мы ўмацоўваем нашыя межы і нашую дзяржаву», — дадаў Арлоў.

У Полацку ён прадставіў сваю новую кнігу «Айчына». Па словах Арлова, гэтая багата ілюстраваная кніга нарадзілася пад час спробаў перавыдання яго знакамітай кнігі «Адкуль наш род». Гісторык распавёў пра сабе і адказаў на шматлікія пытанні гасцей прэзентацыі пра Полаччыну, гісторыю кнігадруку і Францыска Скарыну і г.д.

«Першая сустрэча ў межах ініцыятывы „Жывая мова“ прайшла добра. Спадзяюся, яна падвысіць цікаўнасць да моўных сустрэчаў, госці і слухачы падзеляцца сваімі ўражаннямі з сябрамі і знаёмымі», — сказала сайту Pyx.by адна з арганізатараў «Жывой мовы», заснавальнік «ІніцыАрта» і сябра Рады Руху «За Свабоду» Вольга Дамаскіна.

Па яе словах, у далейшых у межах цыкла сустрэчаў будуць не толькі лекцыі, а таксама майстар-класы, танцы. «Галоўнай адметнасцю „Жывой мовы“ стане тое, што сустрэчы будуць прысвечаныя гісторыі Полаччыны і 500-годдзю кнігадруку», — дадала Дамаскіна.

На наступны занятак на «Жывую мову» прыйдзе ўрач Кірыл Прашчаеў.

«Жывая мова» арганізаваная ТБМ і «ІніцыАрт».

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны