Навіны Навіны Беларусі

Атрошчанка: у Гомелі на марш супраць Дэкрэта № 3 выйшлі больш за 3000 чалавек

Атрошчанка: у Гомелі на марш супраць Дэкрэта № 3 выйшлі больш за 3000 чалавек

2609 Праглядаў Гомель
Дэкрэт № 3 не пакінуў Гомель абыякавым, на акцыю выйшлі больш за 3 тысячы чалавек, адзначыў каардынатар Руху «За Свабоду» ў Гомельскай вобласці Аляксей Атрошчанка, які сам быў на акцыі.

«Я чакаў, што будзе як на ўсіх папярэдніх акцыях — 500-800 чалавек. Але выйшлі больш за 3000 і нават бліжэй за 4000», — распавёў сайту Pyx.by Атрошчанка.

Па ягоных словах, «Гомель падняўся», праблема не пакінула гомельцаў абыякавымі. «Калі дэкрэт не адменяць, на наступную акцыю выйдуць яшчэ больш народу», — лічыць рухаўскі каардынатар.

Акцыя прайшла ў Гомелі 19 лютага. «Было шмат людзей, якія трымалі плакаты „Я не дармаед“. Усё пачалося ад плошчы Паўстання (з танкам), дзе было ля 1000 чалавек, потым падышлі з кірмашу і пайшлі да помніка Леніна. Калона расцягнулася на ўсю вуліцу Савецкую», — апісаў Атрошчанка.

Па ягоных словах, ён не заўважыў па дарозе ніводнага супрацоўніка міліцыі акрамя ДАІ.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Правацэнтрысцкая кааліцыя

Апошнія навіны