Навіны Навіны Беларусі

Моладзь Руху «За Свабоду» арганізавала першы пейнтбольны турнір сярод правацэнтрыстаў

Моладзь Руху «За Свабоду» арганізавала першы пейнтбольны турнір сярод правацэнтрыстаў

2730 Праглядаў Мінск
Каманда Моладзі Руху «За Свабоду» перамагла на першым пейнтбольным турніры сярод камандаў моладзевых арганізацый правацэнтрысцкай кааліцыі. Лепшым гульцом стаў прадстаўнік каманды МХД Антось Наварка.

«Моладзь Руху выступіла арганізатарам пейнтбольнага турніру паміж моладзевымі арганізацыямі правацэнтрыстаў. Мы спадзяёмся, што гэты турнір стане традыйным і плануем у далейшым запрашаць на яго і другія партнёрскія моладзевыя арганізацыі», — сказаў адзін з арганізатараў спаборніцтва, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Кірыл Стаселька.

Гульня пад Мінскам агулам цягнулася ля пяці гадзінаў. Удзельнічалі тры каманды — Моладзі Руху «За Свабоду», Моладзі АГП і Маладых хрысціянскіх дэмакратаў. У выніку ў турніры перамагла каманда Руху «За Свабоду».

«Мерапрыемствы падобнага кшталту спрыяюць супольнай працы», — дадаў Стаселька. Ён падкрэсліў, што пасля турніру ўдзельнікі абмеркавалі далейшыя магчымыя супольныя дзеянні паміж моладзевымі арганізацыямі правацэнтрыстаў.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #464 19.02.2017 19:27 @ Кульціватар

    Навошта ты, Дзіма, свой агэпэшны сьцяг тут паказушна дэманструеш? Нацыянальнага бел-чырвона-белага табе мала?

    1. #465 19.02.2017 20:37 @ [ няма імя ]

      гэта было сумеснае мерапрыемства, партыйная сімволіка віталася.

Моладзь Руху

Апошнія навіны