Навіны Навіны Беларусі

Берасцейцам расказалі пра стыпендыяльныя праграмы

Берасцейцам расказалі пра стыпендыяльныя праграмы

1877 Праглядаў Брэст Варшава
Берасцейскую моладзь пазнаёмілі з адукацыйнымі магчымасцямі еўрапейскіх стыпендыяльных праграмаў, у прыватнасці, з праграмай імя Лэйна Кіркланда. Арганізатарам сустрэчы выступіла агенцтва Propus і яго кіраўнік, сябра Руху «За Свабоду» Яўген Скрабутан.

Падрабязней кажа стыпендыст 2012-2013 гадоў Сяргей Магонаў:

– Гэтая праграма для беларусаў перадусім можа быць карысная ў плане пераняцця польскага досведу, перш за ўсё польскага досведу трансфармацыі грамадства і строю дзяржавы, то бок пераходу ад камуністычнага строю дзяржавы да дэмакратычнага. Польшча сама праходзіла гэта некалькі гадоў таму.

Яшчэ жывыя тыя людзі, і працуюць яшчэ тыя, якія самі ажыццяўлялі гэтыя перамены.

Сярод гасцей мерапрыемства быў прадстаўнік Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Берасці і кіраўнік агецтва “Тваё заўтра”, сябра Рады Руху "За Свабоду" Іна Кулей.

Яны расказалі пра іншыя адукацыйныя праграмы, якія даюць магчымасць беларусам вучыцца і пераймаць досвед у еўрапейскіх ВНУ.


Мікола Ляшкевіч

Крыніца: www.racyja.com

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны