Навіны Навіны Руху

Мінская абласная Рада Руху «За Свабоду» абмеркавала планы на год

Мінская абласная Рада Руху «За Свабоду» абмеркавала планы на год

2444 праглядаў Мінск
У Мінску сёння сабралася першая пасля абрання Рада Руху «За Свабоду» Мінскай вобласці.

«Мы абмеркавалі некаторыя моманты нашага агульнага плана Руху «За Свабоду» на 2017 год па вобласці, пагаварылі наконт удзелу актывістах Руху ў мясцовых выбарах, бо гэтая выбарчая кампанія пачнецца ўжо ў лістападзе», - сказаў каардынатар па Мінскай вобласці Віталь Амяльковіч.

Па ягоных словах, на абласной Радзе таксама «абмеркавалі магчымае абранне раённых каардынатараў».

Адбылася шчырая і адкрытая дыскусія з удзелам старшыні Руху, на якой паразмаўлялі пра стан арганізацыі, удзел Руху ў Дні Волі і іншых масавых акцыях, кааліцыйную працу.

«Гэта была першае паседжанне новастворанай абласной Рады. Я задаволены шчырай і канструктыўнай размовай як удзельнікаў Рады, так і адказамі старшыні Руху, усцешаны, што прыехалі ўсе сябры Рады. Думаю, гэта паказчык, што людзі – неабыякавыя да дзейнасці нашай арганізацыі ў вобласці і гатовыя адказна і сумленна працаваць», - заключыў Віталь Амяльковіч.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны