Навіны Навіны Беларусі

Янчурэвіч: грамадская прыёмная дазваляе дэпутату пачуць праблемы выбарцаў

Янчурэвіч: грамадская прыёмная дазваляе дэпутату пачуць праблемы выбарцаў

1702 праглядаў Мінск
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая абмеркавала з выбарцамі праблемы беларускай адукацыі. На сустрэчы ў школе № 11 прысутнічаў таксама памочнік дэпутата, сябра Рады Руху «За Свабоду» Віктар Янчурэвіч.

«Сустрэча з дэпутатам у межах грамадскай прыёмная прайшла жыва. Ганна Канапацкая была фактычна загружаная ўвесь час, прыёмная не пуставала. А гэта кажа пра наяўнасць праблемаў у сферы адукацыі і даверу да дэпутата», — сказаў сайту Pyx.by Янчурэвіч.

Сябра Рады Руху «За Свабоду» распавёў, што наведвальнікі ўздымалі праблемы кантрактнай сістэмы, абароны настаўнікаў, беларускай мовы ў сістэме адукацыі.

«Праца грамадскіх прыёмных — гэта добрая ініцыятыва, якая дазваляе весці наўпроставую камунікацыю з грамадскасцю, пачуць праблемы і працаваць па іх вырашэнні. А таксама стварыць базу для аналізу і падрыхтоўкі законатворчых ініцыятываў», — заключыў Віктар Янчурэвіч.

-

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны