Навіны Навіны Беларусі

Экскурсія для Моладзі Руху «За Свабоду»

Экскурсія для Моладзі Руху «За Свабоду»

2125 Праглядаў Мінск
Моладзь Руху схадзіла на экскурсію ў Музей старажытнай беларускай культуры Цэнтра даследвання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, дзе супрацоўнік музею Аляксандр Галкоўскі правёў экскурсію для Моладзі Руху «За Свабоду».

Галкоўскі з прыязнасцю паставіўся да цікаўнасці маладых сябраў Руху. «Вельмі прыемна, што моладзь яшчэ ходзіць да музеяў і цікавіцца сваёй культурай і гісторыяй», — сказаў прэс-службе «Моладзі Руху» навуковы супрацоўнік Аляксандр Галкоўскі.

Экспазіцыя ўключае 4 залы: Беларускага іканапісу і культавай справы на Беларусі, Народнай беларускай культуры і мяккай этнаграфіі, Археалагічнай спадчыны, Помнікаў народнай культуры, і ДПМ Чарнобыльскай зоны. Але праз рамонт прагляд экспазіцыі з апошняй залі адклаўся.

«Асаблівае ўражанне пакінуў расповяд пра пазначэнні німбаў», — адказала арганізатар экскурсіі, сябра Рады Моладзі Вікторыя Таболіч.

Яна адзначыла, што ў планах моладзевага крыла руху яшчэ шмат цікавага і паабяцала распавесці пра іх у бліжэйшы час.

Аўтар: Вадзім Бабін

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Моладзь Руху

Апошнія навіны