Навіны Навіны Беларусі

Аргкамітэт падасць новую заяўку на шэсце на Дзень Волі 8 лютага

Аргкамітэт падасць новую заяўку на шэсце на Дзень Волі 8 лютага

1962 праглядаў Мінск
Аргкамітэт па святкаванню Дня Волі прыняў рашэнне пра падачу новай заяўкі на шэсце 25 сакавіка заўтра, 8 лютага. Маршрут застанецца без зменаў. Удзельнікі аргкамітэту выказалі абурэнне дзеяннямі чыноўнікаў Мінгарвыканкаму.

Сёння Мінгарвыканкам адмовіў ва ўзгадненні шэсця на Дзень Волі. Чыноўнікі заявілі, што не атрымалі поўны пакет дакументаў, акрамя таго, абвінавачваюць арганізатараў у тым, што яны загадзя распаўсюдзілі інфармацыю пра недазволенай пакуль акцыі.

Новая падача заяўкі запланаваная на 14.00 8 лютага. Заяўнікам ад Руху «За Свабоду» будзе сябра арганізацыі Аляксандр Русевіч, які падпісаў першы дакумент.

«Мы будзем настойваць на асабістай сустрэчы з кіраўніцтвам Мінгарвыканкаму, якія адказныя за прыняццё рашэнне па акцыі. Гэта дасць нам магчымасць прыйсці да рашэння пра фармат мерапрыемства, якое можа задаволіць абодва бакі», — заявіў адзін з удзельнікаў аргкаму, старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Ён падкрэсліў, што, разам з тым, «рашэнне правесці мерапрыемства ў цэнтры Мінска застаецца нязменным».

Аргкамітэт па святкаванню Дня Волі прыняў сёння адмысловую заяву:

«Аргкамітэт па святкаванню Дня Волі абураны дзеяннямі мінскіх уладаў, якія сёння адмовілі ва ўзгадненні акцыі па надуманых прычынах (адсутнасць часткі дакументаў).

Удзельнікі аргкамітэту настойваюць на тым, што ў Мінгарвыканкам быў перададзены ўвесь камплект дакументаў, і ўскладаюць адказнасць за знікненне часткі папераў на супрацоўнікаў ведамства. Мы лічым такія дзеянні спробай перашкодаў ў арганізацыі святкавання 99-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР.

Нагадаем, што заяўнікі дэмакратычных мітынгаў і шэсцяў неаднаразова прапаноўвалі рэгістраваць заявы, якія падавалі на мерапрыемствы, і кожны раз атрымлівалі адмову».

Акцыя запланаваная на 25 сакавіка, збор у 14.00-14.30, акцыя працягнецца да 15.30. Арганізатары прапанавалі Мінгарвыканкаму наступны маршрут: пляцоўка ля будынку Акадэміі навук (збор удзельнікаў) — шэсце па праспекце Незалежнасці — парк Янкі Купалы (завяршэнне акцыі). Мітынг не запланаваны. Сярод заяўнікаў прадстаўнікі Руху «За Свабоду», Партый АГП, БНФ і БХД, Руху Салідарнасці «Разам».

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #489 07.03.2017 00:31 @ квучак

    НУ... НАРЭШЦЕ ПАДНЯЛИ ГАЛАВУ?!!!...ДАШКЕВИЧ ДАКАЗАУ--НЕ УСЁ ГАРЫЛАМ... ПАБИТЫЯ , АЛЕ ПЕРАМАГЛИ!...

Дзень Волі

Апошнія навіны