Навіны Навіны Беларусі

Актывісты Руху «За Свабоду» з Баранавічаў адсвяткавалі дзень народзінаў Касцюшкі

Актывісты Руху «За Свабоду» з Баранавічаў адсвяткавалі дзень народзінаў Касцюшкі

1550 Праглядаў Косава Баранавічы
Каля 15 сябраў Руху «За Свабоду» з Баранавічаў прынялі ўдзел у святкаванні дня народзінаў Касцюшкі ў Косава, распавёў каардынатар Руху «За Свабоду» ў Брэсцкай вобласці Юрый Казакевіч.

«У гэтым годзе прыехала шмат людзей, прыкладна разы ў тры болей, чым у мінулым — адзначыў Казакевіч. — З Баранавічаў прыехалі каля 30 чалавек, з іх 15 актывісты Руху «За Свабоду».

Ён адзначыў, што былі на святкаванні і дыпламаты ЗША, Польшчы, Расіі, свой вянок (чамусьці жалобны) усклалі і прадстаўнікі Івацэвіцкага райвыканкаму.

Па словах Казакевіча, удзельнікі святкавання дня народзінаў Касцюшкі ўсклалі кветкі да памятнага знаку, наведалі музей Касцюшкі і паглядзелі палац. Пашчасціла і з надвор’ем, дадаў абласны каардынатар Руху «За Свабоду».

Фота Юрыя Казакевіча

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны