Навіны Навіны Руху

Юрась Губарэвіч: Цяпер у Алеся Міхалевіча развязаныя рукі

Юрась Губарэвіч: Цяпер у Алеся Міхалевіча развязаныя рукі

4648 Праглядаў Мінск
Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч быў адным з нямногіх, з кім Алесь Міхалевіч звязваўся пасля выезду з краіны.

— Юрась, як ацэньваеш крок Алеся?

— Я лічу, што ў той сітуацыі, якая склалася — гэта адзіны магчымы варыянт. Міхалевіч нанёс моцны ўдар па іміджы КДБ, калі той імідж яшчэ застаўся. Вядома, што проста так гэта б ніхто не пакінуў. Алеся ўжо выклікалі на следчыя дзеянні на 14 сакавіка, што за яны невядома. Не выключана, што пасля іх кандыдат зноў бы мог апынуцца за кратамі.

— Вядома якім чынам Алесь пакідаў краіну?

— Я гэтага не ведаю. Магчыма, што ён рабіў тое самастойна. Магчыма, яму нехта ў гэтым дапамог. У нядзелю ён звязаўся са мной праз інтэрнэт, каб паведаміць, што знаходзіцца за межамі краіны. Пакуль сваё месцазнаходжанне ён не разгалошвае з мэтаў бяспекі. Хаця не выключаю, што хутка сам Алесь пра гэта паведаміць.

— Што можа Міхалевіч рабіць за мяжой?

— Найперш ён зможа больш шырока распаўсюджваць інфармацыю адносна катаванняў, што адбываліся з ім у КДБ. Цяпер у Алеся развязаныя рукі. Гэта праца праз праграмы ААН, Чырвонага крыжа. Відаць, што Міхалевіч зможа стаць адным з сведкаў па судовым працэсе, які пачынае супраць Лукашэнкі брытанская юрыдычная фірма.

— Можа Міхалевіч узначаліць які з офісаў апазіцыі за мяжой?

— У нас цяпер кожны ўцякач мае свой офіс... Насамрэч пра гэта мы нават не размаўлялі. Наколькі я зразумеў, што Алесь збіраецца сканцэнтравацца якраз на тых рэчах, што ён агучваў на вядомай прэс-канферэнцыі.

— Міхалевіч як палітык мае будучыню?

— На сёння ў тумане палітычная будучыня нават тых людзей, што застаюцца ў Беларусі. Натуральна, што ў выпадку змены ўлады Міхалевіч будзе мець шанцы.

— Ці не перакрэсліў ён сваім ад’ездам усё тое, што ён зрабіў ранейшымі прызнаннямі?

— Не думаю. Магчыма, нехта і хацеў бы бачыць новую ахвяру спецслужбаў. Аднак мне здаецца, што рашэнне Міхалевіча цалкам узважанае.

«Наша ніва»

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны