Навіны Навіны Беларусі

«Разам за незалежнасць!» будзе адным з лозунгаў Дня Волі

«Разам за незалежнасць!» будзе адным з лозунгаў Дня Волі

1566 Праглядаў Мінск
На сядзібе Партыі БНФ прайшло першае пасяджэнне аргкаму па падрыхтоўцы Дня Волі. Рух «За Свабоду» на ім прадставіў намеснік старшыні Юрый Меляшкевіч.

Па словах Меляшкевіча, на аргкам акрамя яго сабраліся прадстаўнікі Партыі БНФ, БХД, Рух салідарнасці «Разам», які прадстаўляў і кангрэс дэмсілаў Мікалая Статкевіча, і цэху творчых асобаў.

«Мы прынялі рашэнне пра пашырэнне складу аргкаму. Акрамя таго, размаўлялі пра пра маршрут: мы зрабілі ўсё, каб заяўка з маршрутам шэсця ў цэнтр Мінска была падтрыманая, але адкрытым застаецца пытанне дзеянняў, калі такі варыянт не будзе падтрыманы ўладамі», — адзначыў намеснік старшыні Руху.

Лозунг «Разам — за незалежнасць!» будзе асноўным у гэтым годзе, сацыяльную тэму закране «Не народ для ўраду, а ўрад для народу», акрамя таго аргкам прапанаваў лічыць акцыю своеасаблівай рэпетыцыяй святкавання 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #453 18.02.2017 04:13 @ квучак

    а што? ..."разам за незалежнасьць" з лукой , шейманам и павлюченкам?... БАШКА У ВАС Е?... на умовах луки?...

    1. #461 19.02.2017 13:17 @ [ няма імя ]

      і даўно ў святкаванні Дня Волі ўдзельнічаюць Шэйман? Лукашэнка? Кал будуць, тады і будзем уключаць іх у разлікі па лозунгах)

Дзень Волі

Апошнія навіны