Навіны Навіны Беларусі

Суд над Скрабутанам цягнуўся некалькі хвілінаў

Суд над Скрабутанам цягнуўся некалькі хвілінаў

1739 Праглядаў Брэст
Брэсцкі абласны суд пакінуў у сіле рашэнне суда першай інстанцыі, які пакараў сябра Руху «За Свабоду» Яўгена Скрабутана за ўдзел ва ўшанаванні памяці братоў Каліноўскіх.

У канцы снежня Скрабутан быў аштрафаваны судом на 5 базавых велічыняў за ўдзел у ўшанаванні памяці паўстанцаў Каліноўскіх у Свіслачы.

Справа у абласным судзе разглядалася ў адсутнасці Скрабутана. Разгляд заняў усяго некалькі хвілінаў. У выніку суддзя прыняў рашэнне пастанову суда Ленінскага раёну Брэста пакінуць без зменаў і не задаволіў скаргу сябра Руху.

«Рашэнне суда — абсалютна прадказальнае. Суддзі ў Беларусі падкантрольныя, прызначаюцца ўладамі. А справа пра ўшанаванне памяці паўстанцаў Каліноўскіх — яўна палітычная, таму і вынік такі», — пракаментаваў рашэнне суда Яўген Скрабутан.

Ён выказаў шкадаванне, што «беларускія ўлады не шануюць сваіх продкаў і па-свінску ставяцца да сваіх грамадзянаў». Актывіст нагадаў, што 27 студзеня ў Свіслачы былі і прадстаўнікі Саюзу палякаў з консулам, яны наведалі помнік Каліноўскаму і могілкі. «Я спадзяюся, што ім за гэта нічога не будзе», — адзначыў Скрабутан.

Актывіст Руху заявіў, што будзе абскарджваць рашэнне суда далей. «Проста так пакідаць гэтую справу нельга», — заключыў Яўген Скрабутан.

Гэта адна з апошніх незакрытых справаў па Свіслачы. Агулам за акцыю аштрафаваныя восем сябраў Руху "За Свабоду", у тым ліку старшыня Юрый Губарэвіч. Працягвае абскарджваць прысуд актывіст Руху Васіль Клімовіч, які на ў акцыі ўдзелу не прымаў, але быў аштрафаваны.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны