Навіны Навіны Беларусі

Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» арганізаваў збор подпісаў супраць Дэкрэта № 3 ў Малінаўцы

Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» арганізаваў збор подпісаў супраць Дэкрэта № 3 ў Малінаўцы

1802 праглядаў Мінск
Збор подпісаў супраць Дэкрэта № 3 у мінскім мікрараёне Малінаўка праводзіць намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрый Меляшкевіч.

«Мясцовыя жыхары падтрымліваюць, адчыняюць дзверы. Часам толькі перапытваюць, ці не расстраляюць за гэты подпіс», — распавёў сайту Pyx.by Меляшкевіч.

Па ягоных словах, людзі скардзяцца на тое, што плаціць збор няма чым, яны засталіся з гэтай праблемай сам-на-сам, затое дзяржава марнуе грошы на ўтрыманне арміі чыноўнікаў. У сваю чаргу намеснік старшыні Руху распавядаў пра кампанію Руху супраць Дэкрэту № 3.

За два вечара ўдалося сабраць ля 100 подпісаў. Юрый Меляшкевіч плануе працягнуць збор подпісаў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Правацэнтрысцкая кааліцыя

Апошнія навіны