Навіны Аналітыка

Камісія АНП па ахове здароўя вызначыла чатыры асноўных праблемы медыцыны Беларусі

Камісія АНП па ахове здароўя вызначыла чатыры асноўных праблемы медыцыны Беларусі

2417 Праглядаў Мінск
Першае пасяджэнне камісіі па ахове здароўя Асамблеі народных прадстаўнікоў прайшло ў офісе Руху «За Свабоду».

Паседжанне прайшло 25 студзеня. Рух «За Свабоду» прадставілі першая намесніца старшыні Галіна Скараход і сябра Рады Віктар Янчурэвіч.

«Рух далучыўся да працы камісіі, бо гэта вельмі актуальная для Беларусі тэма. Камісія працуе ў межах АНП, створанай з кандыдатаў у парламент. Кіраўніцай камісіі была абараная прадстаўніца БХД Вольга Кавалькова», — распавяла сайту Pyx.by Галіна Скараход.

«Мы прааналізавалі праблемы, якія ёсць у сферы аховы здароўя і вырашылі, што самымі асноўным з’яўляюцца чатыры», — сказала сайту Pyx.by Вольга Кавалькова.

Сярод такіх праблемаў яна назвала:

1. Адсутнасць ранняй дыягностыкі захворванняў.

2. Патрэба перазмеркавання сродкаў на ахову здароўя з праахоўнай дзейнасці.

3. Адсутнасць бясплатнай дыягностыцы з дапамогай онкамаркераў.

4. Адсутнасці маніторынгу міжнароднай падтрымкі і справаздачы за яе перад грамадствам.

Было таксама прынятае рашэнне прапанаваць стварыць паза-бюджэтны дзяржаўны медфонд, сродкі для якога будуць фарміравацца з акцызаў ад продажу алкаголю, тытунёвых вырабаў, падаткаў ад казіно і штрафаў за экалагічныя парушэнні. Сродкі з яго можна выкарыстоўваць на рамонт і мадэрнізацыю медустановаў і набыццё новага абсталявання.

Удзельнікі дамовіліся сабраць прапановы па рэформах медыцыны, запланавалі сустрэчы з экспертамі, з якімі будуць выпрацоўваць прапановы па зменах заканадаўства.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Правацэнтрысцкая кааліцыя

Апошнія навіны