Навіны Аналітыка

Дамаскіна: У бацькоў варта запытвацца пра мову навучання ад нараджэння дзіця

Дамаскіна: У бацькоў варта запытвацца пра мову навучання ад нараджэння дзіця

2382 праглядаў Мінск
Камісія па адукацыі Асамблеі народных прадстаўнікоў прапануе даць магчымасць бацькам абіраць мову навучання дзяцей яшчэ пры запісе ў дзіцячы садок.

25 студзеня на офісе Руху «За Свабоду» адбылося першае паседжанне камісіі па адукацыі АНП па адукацыі. Старшынёй камісіі абраная прадстаўніца БХД Марына Хоміч, Рух у камісіі прадставіла сябра Рады Руху «За Свабоду» Вольга Дамаскіна.

«За першае пасяджэнне мы абмеркавалі, якія ёсць праблемы у вышэйшай, сярэдняй і дашкольнай адукацы. Вырашылі абмяняцца інфармацыяй, што зойме прыкладна месяц», — распавяла сайту Pyx.by Вольга Дамаскіна.

Па яе словах, у прыватнасці абгаварылі сітуацыю з адукацыяй на беларускай мове. «Я лічу, што адукацыя павінна пачынацца з дзіцячага садка. Туды дзяцей запісваюць хіба што ад нараджэння, але ў анкеце зараз няма пункту: "На якой мове вы хацелі б навучаць сваё дзіця"», — адзначыла сябра Рады Руху.

З’яўленне такога пункту, адзначыла яна, дазволіць зняць тлумачэнне раённых аддзелаў адукацыі, што для навучання на беларускай мове няма выхавацелей, матэрыялаў і г.д. «За тры гады ў адміністрацыяў будзе магчымасць зразумець, колькі жадаючых, фармаваць групы і цэлыя садкі. За гэты час нават ва ўніверсітэце можа вырасці добры спецыяліст з беларускай мовай. Мы збіраемся ініцыяваць, каб у анкетах быў пункт пра выбар мовы навучання», — падкрэсліла Вольга Дамаскіна.

У планах камісіі таксама правядзенне праца з экспертамі, а таксама абмен напрацоўкамі ў сферы адукацыі арганізацыя і партыяў правацэнтрысцкай кааліцыі.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Правацэнтрысцкая кааліцыя

Апошнія навіны