Навіны Навіны Беларусі

Глобусы на беларускай мове? За свой кошт

Глобусы на беларускай мове? За свой кошт

3990 Праглядаў Брэст
Беларусь не вырабляе глобусы сама, а каб замовіць партыю за мяжой фінансавання няма. Спонсар, які ўсё ж будзе гатовы падтрымаць праект, павінны будзе атрымаць згоду ад Дзяржкамітэту па маёмасці, такі адказ атрымаў з «Белкартаграфіі» сябра Руху «За Свабоду» Дзмітрый Шыманскі.

У крамах ёсць толькі глобусы, вырабленыя для расійскага рынку, а там нашая краіна названая «Белоруссией», Крым — расійскі, няма глобусаў на беларускай мове, на гэта ў звароце да да дырэктара прадпрыемства «Белкартаграфія» звярнуў у снежні 2016 года увагу Дзмітрый Шыманскі.

Нашае прадпрыемства не займаецца вытворчасцю глобусаў, або іх пастаўкамі, перад усім паведамілі ў прадпрыемстве «Белкартаграфія».

«Вытворчасць глобусаў — даволі складаны завадскі працэс, у Беларусі адсутнічае база па вырабніцтву глобусаў», — прызнаўся дырэктар «Белкартаграфіі» Н.А. Верзун, подпіс якога стаіць пад адказам Шыманскаму.

Па дадзеных Верзуна, «да нядаўняга часу глобусы, якія траплялі ў тарговую сетку з-за мяжы, забяспечвалі патрабаванні ў гэтым прадукце, аб чым нельга казаць у сучасны момант». Зараз набыццё глобусаў у вучэбныя ўстановы не фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту, «набываюцца яны за ўласныя сродкі, або са сродкаў мясцовага бюджэту.

«Фінансаванне работ па вытворчасці па вытворчасці і пастаўкам у Рэспубліку Беларусь глобусаў, якія будуць адпавядаць патрэбам беларускага рынку, павінна вырашацца на дзяржаўным узроўні, непасрэдна пры ўдзеле Міністэрства адукацыі і Дзяржаўнага камітэта па маёмасці», — цвердзяць у «Белкартаграфіі».

Прадпрыемства гатовае «разгледзіць зварот на пастаўку глобусаў і іх вырабніцтва за мяжой за сродкі і па заказе спонсараў, з дазволу Дзяржкамітэту па маёмасці».

Да таго, «Белкартаграфія» адсправаздачылася, што выдае карты і на беларускай мове і абяцала павялічваць іх асартымент.

«Гэты адказ мяне не задаволіў, і я планую абскардзіць адказ у вышэйшых інстанцыях. У тым ліку з тым, каб даведацца кошт партыі глобусаў на беларускай мове», — сказаў сайту Pyx.by Дзмітрый Шыманскі.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #438 30.01.2017 19:55 @ Міхась

    Аднойчы пісаў ліст у Белкартаграфію на конт адсутнасці карт Беларусі на беларускай мове. Адказалі, што яны ёсць, нават адрэсы крам напісалі у якіх яны дакладна могуць быць. Але ж я быў ва ўсіх тых крамах, яшчэ да адказу з Белкартаграфіі. Ніводнай карты на беларускай мове там няма. Ні самой Беларусі, ні вобласці, ні раёну. Адізная карта, якую знайшоў - гэта карта Белавежскай пушчы. Што рабіць, як быць?

Апошнія навіны