Навіны Навіны Беларусі

Апазіцыя арганізуе «Марш недармаедаў»

Апазіцыя арганізуе «Марш недармаедаў»

1789 Праглядаў Мінск
15 сакавіка ў Мінску пройдзе акцыя супраць дэкрэту № 3, у аргкамітэце «Маршу недармаедаў» Рух «За Свабоду» прадстаўляе намеснік старшыні Юрый Меляшкевіч.

Па рашэнні аргкамітэту, мерапрыемства пройдзе 15 сакавіка у Дзень Канстытуцыі, калі была прынятая ў 1994 годзе Канстытуцыя Беларусі, распавёў сайту Pyx.by Меляшкевіч.

Час пачатку 17.30. Месца збора будзе абвешчана ў наступны панядзелак.

«Марш недармаедаў пройдзе традыцыйным маршрутам», — адзначыў намеснік старшыні Руху.

Ён дадаў, што ў канцы маршруту будуць усталяваныя спецыяльныя сметніцы, у якія удзельнікам акцыі будзе прапанавана выкінуць паведамленні пра неабходнасць аплаты збору.

«Арганізатары прапануюць людзям, прызнаным дармаедамі, абскарджваць пастановы, зацягваць працэс і не плаціць», — падкрэсліў Меляшкевіч.

Ён назваў дэкрэт несправядлівым і абсурдным і нагадаў, што беларусам, прызнаным дзяржавай дармаедамі, давядзецца два разы ў гэтым годзе аплаціць збор.

Нагадаем, Рух «За Свабоду» распачаў кампанію ў падтрымку жыхароў Беларусі, абвешчаных дзяржавай «дармаедамі».

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Правацэнтрысцкая кааліцыя

Апошнія навіны