Навіны Навіны Беларусі

Прыставы апісалі маёмасць актывіста Руху «За Свабоду» за пікеты ў падтрымку Пальчыса

Прыставы апісалі маёмасць актывіста Руху «За Свабоду» за пікеты ў падтрымку Пальчыса

2096 Праглядаў Мінск
1155 рублёў штрафу атрымаў пасля судоў за пікеты ў падтрымку блогера Эдуарда Пальчыса актывіст Руху «За Свабоду» Віктар Кулак. Хаця большасць з іх знаходзяцца ў стадыі абскарджання, да яго ўчора ўвечары прыйшоў судовы выканаўца і апісаў маёмасць.

«У нашу кватэру зайшоў судовы выканаўца, пачаў аглядаць пакоі кватэры. З намі жыве маладая сям'я, і ён апісаў маёмасць, якая ім належыць. Сказаў, калі я аплачу штраф на працягу 10 дзён, праблем не будзе», - сказаў сайту Pyx.by Віктар Кулак.

Ён лічыць дзеянні судовага прыстава незаконнымі, бо апісаны тэлевізар, лядоўня і інш. - належаць іншым людзям.

«Ніякіх павестак не было. Ён прыйшоў нечакана як снег на галаву. Выканаўца паводзіла сябе нахабна. У маці падвысіўся ціск і прыхапіла сэрца», - дадаў актывіст Руху.

Па ягоных словах, накапілася штрафаў на 1055 рублёў, частка з іх абскарджваюцца, першы быў аплочаны 6 студзеня.

Нагадаем, што ў лістападзе 2016 года сябры Руху «За Свабоду» Алесь Марчанка і Віктар Кулак былі аштрафаваныя cудом Маскоўскага раёну Мінска на 10 і 25 велічыняў. Іх судзілі за акцыю салідарнасці з блогерам Эдуардам Пальчысам. Потым Кулака судзілі яшчэ некалькі разоў.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #433 23.01.2017 16:10 @ Wolf

    "Хотя все бошинство из них" - ?

    У РБ, адрозна ад РФ, няма судовых прыставаў, а ёсць, як слушна сказана ў артыкуле, судовыя выканаўцы.

  • #437 27.01.2017 16:36 @ [ няма імя ]

    Судьи, подобными действиями нарушают конституцию, где сказано о праве высказывать свою позицию. Зря они живут сегодняшним днем, а потом будут оправдываться, что у них не было выбора. Выбор есть всегда! Человек совершая сделку с совестью сам принимает решение, повернуться к иуде и взять грех на душу или к БОГУ!

Апошнія навіны