Навіны Навіны Беларусі

Вадзім Леван: Самае галоўнае — працаваць з людзьмі

Вадзім Леван: Самае галоўнае — працаваць з людзьмі

2227 Праглядаў Вільнюс
Работа з насельніцтвам — самае галоўнае, а тыя людзі, што прыйшлі на культурніцкія акцыі часцяком пачынаюць цікавіцца палітыкай, каардынатар Руху «За Свабоду» ў Гродзенскай вобласці Вадзім Леван пра працу апазіцыі ў рэгіёнах на праграме «Два на Два» «Белсату».

<

«Калі пачынаеш размаўляць з людзьмі на іншыя тэмы, то чалавек часцяком сам пераходзіць на палітыку. У нас шмат людзей, якія прыйшлі да нас на культурніцкія тэмы, а потым зацікавіліся палітыкай, працавалі з намі на выбарах», — адзначыў Леван.

Ён заклікаў не судзіць апазіцыйных дэпутатаў па трох месяцах працы.

«Тры месяцы як гэтыя дэпутаты (Ганна Канапацкая і Алена Анісім) прызначаныя ці выбраныя — гэта ўжо не мае значэння — але мы паглядзім працу Ганны Канапацкай праз чатыры гады», — прапанаваў Леван.

Ён нагадаў, што створаная правацэнтрысцкая кааліцыя, вядзецца праца ў межах Асамблеі народных прадстаўнікоў. «Канапацкая кажа: «Працуйце, рабіце законапраекты, я буду іх прасоўваць. Гэта хаця б нейкі рычажок, якім мы можам пакарыстацца», — лічыць Леван.

Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Гродзенскай вобласці адзначыў, што ўлады толькі робяць выгляд, што хочуць мяняцца. «У бліжэйшы час будзе горш, горш 100%. Мо, варта было б паслухаць апазіцыю. Але ўлада не зможа паказаць людзям, што яны слухаюць апазіцыю», — заключыў Леван.

Крыніца: www.youtube.com

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #446 16.02.2017 04:14 @ Смотрящий без очков

    Вот интересно, послушал я Вадима и решил тоже попробовать себя в этом не простом деле. Попытался контакты найти, а не могу. Мне кажется опозиционные деятели должны быть более открытыми и доступными.

Правацэнтрысцкая кааліцыя

Апошнія навіны