Навіны Навіны Беларусі

Моладзь Руху «За Свабоду» абрала новую раду

Моладзь Руху «За Свабоду» абрала новую раду

2617 Праглядаў Мінск
Адбыўся другі сход моладзевай камісіі Руху «За Свабоду»: удзельнікі абралі Раду, абмеркавалі накірункі дзейнасці і зацвердзілі палажэнне, згодна з якім яны будуць працаваць.

Адкрыў паседжанне старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч, які адзначыў, што моладзь — гэта рухавік пераменаў, і пажадаў удзельнікам плённай працы і ўмення дамаўляцца і працаваць разам.

Акрамя таго перад актывістамі Руху выступілі прадстаўнікі партнёрскіх арганізацыяў — Моладзі БНФ і «Маладых дэмакратаў».

Раду з пяці чалавек ўдзельнікі сходу абралі на рэйтынгавым галасаванні. У яе ўвайшлі намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Кірыл Стаселька, каардынатар Руху ў Гродзенскай вобласці Вадзім Леван, а таксама сябры арганізацыі Вікторыя Таболіч, Аліна Герашчанка, Аляксей Клюшнічэнка.

Удзельнікі зацвердзілі палажэнне, у адпаведнасці з якім рада абіраецца на адзін год.

16 студзеня пройдзе першая Рада Моладзі Руху, якая зацвердзіць накірункі працы камісіі.

Усе прынятыя на сходзе рашэнні ўступяць у дзеянне пасля зацвяржэння вынікаў Радай Руху «За Свабоду».

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Моладзь Руху

Апошнія навіны