Навіны Навіны Руху

«На тыдні» з Аляксандрам Мілінкевічам: Расейскія тэхналогіі не параўнаць з японскімі

«На тыдні» з Аляксандрам Мілінкевічам: Расейскія тэхналогіі не параўнаць з японскімі

3226 Праглядаў Астравец
Лідар Руху «За Свабоду» вызначае на Pyx.by, на ягоны погляд, самыя значныя падзеі прамінулага тыдня, якія тычацца Беларусі. Па адной са знакамі «плюс» і «мінус».

Пазітыў

Радуе Гідраметцэнтр сваімі прагнозамі надвор’я. Пацяплела. Вясна. Сонца, якое, як кажуць, абавязкова загляне і ў наша ваконца!!! Усё будзе добра!

Негатыў

Мяне глыбока ўсхвалявала, як і многіх беларусаў, прыродная катастрофа ў Японіі. Хоць здаецца, то іншы край зямлі, тысячы кіламетраў ад нас. Апакаліптычнае відовішча выклікае розныя пачуцці — ад спачування пацярпелым да філасофскіх здумленняў над жыццём. Разумны і працавіты, як нашы людзі, народ мужна трывае катаклізм. І вытрывае, усё адновіць і будзе ўзорна для многіх краін жыць. Трывожыць і сітуацыя з тамтэйшымі атамнымі станцыямі. Перажываючыя Чарнобыль беларусы, як ніхто, разумеюць маштаб небяспекі. І міжволі згадваецца рашэнне ўладаў будаваць АЭС пад Астраўцом. Тое, што ў нас няма такіх землятрусаў, не аргумент. Тэхналогіі расійскія — вядома, не японскія. Цьфу-цьфу, ці мала што бывае...

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны