Сустрэча адбылася на офісе Руха «За Свабоду». У прыватнасці ўдзельнікі паразмаўлялі пра праблемы з рэгістрацыяй NGO і партыяў у Беларусі, змены еўрапейскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі і палітыкі афіцыйнага Мінска у дачыненні з заходнімі партнёрамі, зніжэнне еўрааптымізму ў беларускім грамадстве, пагрозы беларускай незалежнасці.
Значная частка размовы была прысвечана эканамічным праблемам Беларусі. Правацэнтрысты падзяліліся сваім бачаннем шляхоў рэфармавання эканамічнай сістэмы, адзначыўшы сувязь эканамічных рэформаў з палітычнымі.
«Самая вялікая праблема для нас – рост расійскай прапаганды, якой беларускія ўлады не могуць нічога супрацьпаставіць. Нават у прыватныя рэгіянальныя СМІ зараз прыходзяць расійскія інвестары, якія зараз мяняюць палітыку выданняў», - адзначыў пад час абмеркавання Юрый Губарэвіч.
Ён дадаў, што зараз павысіўся еўрапесімізм беларусаў, але пры гэтым звярнуў увагу на хвалю маладых актывістаў, для якіх незалежная еўрапейская Беларусь з'яўляецца вялікай каштоўнасцю.