Навіны Навіны Беларусі

Ідзе падрыхтоўка да з’езду Моладзі Руху

Ідзе падрыхтоўка да з’езду Моладзі Руху

3151 прагляд Гомель Брэст Масты Ліда Бярозаўка Навагрудак Баранавічы
Аргкамітэт у межах падрыхтоўцы другога з’езду моладзевай камісіі Руху «За Свабоду» (Моладзі Руху) аб’ехаў рэгіёны Беларусі: распавядалі пра планы дзейнасці і прапаноўвалі мясцовай моладзі ўдзельнічаць у працы.

Нагадаем, што па рашэнні снежаньскай Рады Руху, Рада моладзевай камісіі (Моладзі Руху) спыніла сваю дзейнасць. Створаны аргкамітэт, які распачаў падрыхтоўку да новага з’езду.

«Аргкам наведаў рэгіёны, дзе суполкі Руху «За Свабоду праявілі найбольшую цікаўнасць да сустрэчы», — распавёў Pyx.by намеснік старшыні Руху «За Свабоду», прадстаўнік аргкамітэту па падрыхтоўцы з’езду Кірыл Стаселька.

У прыватнасці маладыя чальцы арганізацыі наведалі Гомель, Брэст, Масты, Ліду, Бярозаўку, Навагрудак, а таксама Баранавічы.

Па словах Стаселькі, на сустрэчах была заўважная цікаўнасць моладзі ў дзейнасці рэгіянальных структураў камісіі, адукацыйных праграмах.

Падрыхтоўка да з’езду працягваецца. Ён адбудзецца 15 студзеня, удзел змогуць прыняць сябры Руху «За Свабоду» ад 18 да 35 год (уключна), якія пройдуць папярэднюю рэгістрацыю.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны