Навіны Навіны Беларусі

Жыхары змагаюцца за свой двор

Жыхары змагаюцца за свой двор

1874 праглядаў Мінск
У двары дома па вуліцы Убарэвіча пачалася вырубка дрэваў для будоўлі шматпавярховага дома. Жыхарам удалося часова прыпыніць гэты працэс.

«У двары дома 112 Убарэвіча Упраўленне капітальнага будаўніцтва Заводскага раёну Мінска плануе збудаваць 9-павярховы жылы дом. Там агарадзілі тэрыторыю і пачалі рубіць дрэвы. Гэта заўважылі мясцовыя жыхары і разам выйшлі абараняць двор», — распавёў сайту Pyx.by сябра Рады Руху «За Свабоду» Віктар Янчурэвіч, які прысутнічаў на месцы акцыі.

Па ягоных словах, за два дні — 29 і 30 снежня — былі вырубленыя 12 дрэваў. Абодва дні жыхары выходзілі на абарону двара.

«Супрацоўнікі УКБ заявілі, што да 3 студзеня больш піліць дрэвы не будуць. Жыхары праводзяць збор подпісаў пад зваротам у камітэт архітэктуры і другія інстанцыі, магчыма, адміністрацыю прэзідэнта. 4 студзеня яны плануюць ісці да кіраўніка камітэта на прыём», — распавёў Янчурэвіч.

Па ягоных словах, жыхары патрабуюць захаваць двор, змясціць будаўніцтва новага дома, каб каб гэты двор быў агульным для ўсіх дамоў.

«Абурэнне мясцовых жыхароў — справядлівае. Новабудова абсалютна не ўлічвае інтарэс насельніцтва. Задачы праекта — стварыць умовы максімальнай рынкавай выгоды ад продажу кватэраў, і добраўладкаванне тэрыторыі запланаванае такім чынам, каб забяспечыць патрэбы навасёлаў. А іншыя застануцца без дваравой тэрыторыі», — заключыў Янчурэвіч.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны