Навіны Навіны Беларусі

Яшчэ адзін сябра Руху «За Свабоду» асуджаны за ўшанаваньне паўстанцаў Каліноўскага

Яшчэ адзін сябра Руху «За Свабоду» асуджаны за ўшанаваньне паўстанцаў Каліноўскага

2232 праглядаў Свіслач Гродна
Сябра Руху «За Свабоду» Эдвард Дмухоўскі пакараны штрафам на 630 рублёў (30 базавых велічынь). Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў нібыта несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якое адбылося ў Сьвіслачы 30 кастрычніка.

Паводле Дмухоўскага, суд адбываўся паводле знаёмага сцэнару: супраць яго сьведчылі тыя самыя два міліцыянты, якія казалі тое ж, што і на ранейшых 13 працэсах. Маўляў, ён быў на могілках, каля помнікаў Каліноўскага і Траўгута, а таксама ў Якушоўцы трымаў бела-чырвона-белы сьцяг.

Довады Дмухоўскага, што ён разам зь іншымі ўшаноўваў памяць нацыянальных герояў на Дзяды і не парушаў грамадзкага парадку, судзьдзёй да ўвагі прынятыя не былі.

Рашэньне гэтага суду было відавочным, нічога новага не адбылося. А тое, што Дзяды, ушанаваньне продкаў, — гэта годнае мерапрыемства, якое дадае гонару любой дзяржаве, і што калі продкі ўшаноўваюцца, то ў такой дзяржавы ёсьць будучыня, — такое ў нас ня ўлічваецца. І судзяць, вядома, за бела-чырвона-белы сьцяг. А тое, што пад гэтым сьцягам Беларусь стала незалежнай і пад ім цяперашні прэзыдэнт даваў прысягу — гэта таксама нікога не абыходзіць.

Паводле маніторынгу гарадзенскіх праваабаронцаў, за ўшанаваньне паўстанцаў Каліноўскага ў Сьвіслачы да сёньняшняга дня былі асуджаны ўжо 13 актывістаў з розных гарадоў Беларусі. Сярод іх абласныя каардынатары Руху "За Свабоду" Вадзім Леван і Юрый Казакевіч, сябры Руху Яўген Скрабутан, Васіль Клімовіч, Вітольд Ашурак. Вынік судоў над старшынём арганізацыі Юрыям Губарэвічам, сябрамі Руху Вадзімам і Максімам Бабіным - невядомыя

Крыніца: www.svaboda.org

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Апошнія навіны