Навіны Навіны Беларусі

Штраф 5 базавых за ўшанаванне памяці паўстанцаў Каліноўскіх

Штраф 5 базавых за ўшанаванне памяці паўстанцаў Каліноўскіх

1965 Праглядаў Брэст Свіслач
Сёння суддзя Ленінскага раёну Брэста Андрэй Канючка здолеў давесці працэс над актывістам Руху «За Свабоду» Яўгенам Скрабутанам за ўдзел у ўшанаванні памяці паўстанцаў Каліноўскіх у Свіслачы да вынясення рашэння.

Судовы працэс над Скрабутанам некалькі разоў пераносіўся і адкладаўся. На сёння быў перанесены праз хадайніцтва актывіста пра выклік у залю суда міліцыянтаў, што складалі пратакол.

«Прыехалі два міліцыянта, якія былі сведкамі пры складанні пратаколу. Маё хадайніцтва пра выклік Аляксандра Гуштына, начальніка Свіслацкага ІЧУ, Юрыя Садоўскага з свіслацкай Інспекцыі па справах непаўнагадовых, якія складалі пратакол, задаволенае не было», — сказаў сайту Pyx.by Яўген Скрабутан.

Па ягоных словах, не выклікалі ў суд і ўчастковага, які падпісаў хлуслівы пратакол, што ён адмовіўся з знаёміцца з дакументам, не патлумачылі, чаму міліцыя не выконвала свае абавязкі: не папярэджвалі пра тое, што мерапрыемства несанкцыянаванае.

«Я з рашэннем суда не згодны, відавочна, што яно палітызаванае. Будзем яго абскарджваць», — падкрэсліў актывіст Руху «За Свабоду».

Ён нагадаў, што «Дзень памяці (Дзяды) афіцыйна прызнаны святам, за яго адзначэнне нельга судзіць па артыкуле за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве», назваўшы стаўленне дзяржавы да гэтага каталіцкага свята дыскрымінацыяй па рэлігійнай прыкмеце.

«Міліцыянты правярнулі ў Свіслачы шырокашастабную спецаперацыю, гэта стала зразумела па паказаннях сведкаў у судзе. Былі задзейнічаныя спецслужбы, патруляваць быў выкліканы начальнік мясцовай турым. І замест таго, каб папярэдзіць пра магчымыя наступствы — пра што не было загаду — яны проста назіралі», — падкрэсліў актывіст Руху «За Свабоду».

Ён лічыць, што такім чынам сілавікі парушылі арт. 23 закону «Аб міліцыі».

фота Эдвард Дмухоўскі

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны