Навіны Навіны Беларусі

Актывісты звяртаюць увагу мінчанаў на якасць вады

Актывісты звяртаюць увагу мінчанаў на якасць вады

1557 Праглядаў Мінск
Сябра Руху «За Свабоду» Людміла Удавічэнка каардынуе грамадскую кампанію «За чыстую ваду». Актывісты плануюць дамагчыся ад гарадскіх уладаў хуткага і якаснага пераводу Мінску на ваду з артэзіянскіх крыніцаў.

«45% жыхароў частцы Кастрычніцкага, Фрунзенскага, Першамайскага раёнаў Мінска атрымліваюць ваду з падвышаным утрыманнем хлора. Гэта небяспечна для здароўя», — распавяла сайту Pyx.by Удавічэнка, дадаўшы, што гэтая праблема не вырашаецца не менш за 20 год.

Па яе словах, у межах кампаніі плануецца збор подпісаў (на рэсурсе Zvarot.by і афлайн), а таксама правядзенне лабараторныя праверкі якасці вады, правядзенне круглых сталоў з удзелам экспертаў па пытанні. «За 3-5 месяцаў мы плануем сабраць 3000 подпісаў. 500 праз рэсурс Zvarot.by (зараз рыхтуецца петыцыя), астатнія — сярод жыхароў раёну», — адзначыла актывістка Руху «За Свабоду».

Актывісты патрабуюць грамадскага кантролю за выкананнем дзяржаўнай праграмы «Чыстая вада» (існуе з 2008 году), перанясенне на ранейшы тэрмін перавод Мінска на артэзіянскія крыніцы (плануюць да 2030, арганізатары кампаніі прапануюць скараціць тэрмін хаця б на пяць год), не ўразаць расходы на праграму ў бюджэце. Акрамя таго, яны прапануюць унесці змены ў СанПІН, каб прывесці іх да еўрапейскіх стандартаў.

цыйна небяспечн. 40 гадоў, больш за 20 год праблема не вырашаецца. У нек-рых новых раёнах.

«Нашая краіна — багатая артэзіянскімі крыніцамі. І ёсць магчымасці задаволіць патрэбы жыхароў Беларусі ў якаснай вадзе», — заключыла Людміла Удавічэнка.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны