Навіны Навіны Беларусі

Вершы Багдановіча пад забаронай

Вершы Багдановіча пад забаронай

2348 Праглядаў Мінск
За літаратурныя чытанні, прысвечаныя 125 годдзю Максіма Багдановіча, пратаколы складзеныя як мінімум на чатырох сябраў Руху «За Свабоду», у тым ліку на старшыню арганізацыі Юрася Губарэвіча.

9 снежня больш за 20 чалавек прынялі ўдзел у літаратурных чытаннях да 125-годдзя паэта Максіма Багдановіча па закліку старшыні Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча.

Усіх актывістаў абвінавачваюць ва ўдзеле (а Губарэвіча і ў арганізацыі) у несанкцыянаваным пікеце 9 снежня ля помніка Максіма Багдановіча.

Парушэнне выразілася ў «сумеснай масавай прысутнасці» па ўказаным адрасе. Актывіста Руху «За Свабоду» Аляксея Саевіча таксама абвінавачваюць у тым, што ён трымаў бел-чырвона-белы сцяг і чытаў вершы.

«Абсурдная логіка ўладаў. Калі афіцыёзнае мерапрыемства, то можна нагнаць студэнтаў, вайскоўцаў, якія там сумавалі. А калі людзі праявілі ўласную ініцыятыву, за гэта яны трапляюць пад рэпрэсіі. Усё што не дазволена, усё забаронена», - пракаментаваў атрыманні пратаколаў Юрась Губарэвіч.

Адзначым, што 9 снежня прайшлі таксама афіцыйныя мераепрыемствы да 125-годдзя Багдановіча. У прыватнасці некалькі гадзінамі да чытанняў Руху ля помніка паэту прайшоў афіцыйны мітынг "Паклонімся Максіму", студэнты вну чыталі ягоныя вершы. Ніхто з удзельнікаў акцыі пакараны не быў.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #402 21.12.2016 22:08 @ Алесь Таўстыка

    Вельмі жудасна, што здавалась толькі зусім нядаўна размаўлялі, нагадвалі, што няможа існаваць адно прзвішча...Няўжо акрамя Губарэвіч, так складана набраць прозвішчы ня СТА і ня 10 чалавек, А ЧАТЫРОХ!!!! Я разумею, хто плоціць той і замаўляе...Але тыя чатыры асобы, на якія складзены пратакол, гэта што? Палітычнае лайно? Ці так гумус для лідара? Не хопіць. Чакаем прозвішчы ўсіх удзельнікаў акцыі якіх чакае СУД! Пара спускацца на зямлю.

Апошнія навіны