Навіны Навіны Беларусі

Брэсцкі суд адмовіўся адмяняць пастанову па справе актывістаў Руху «За Свабоду»

Брэсцкі суд адмовіўся адмяняць пастанову па справе актывістаў Руху «За Свабоду»

1888 Праглядаў Брэст
8 хвілінаў доўжылася абскарджанне пастановы па справе каардынатара Руху «За Свабоду» па Брэсцкай вобласці Юрыю Казакевічу і кіраўніка баранавіцкай суполцы Уладзіміру Гундару за збор подпісаў у падтрымку бел-чырвона-белага сцягу.

Каардынатар Руху «За Свабоду» па Брэсцкай вобласці Юрый Казакевіч і кіраўнік суполкі Руху ў Баранавічах Уладзімір Гундар былі выкліканыя ў міліцыю за збор подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гістарычнай каштоўнасці. Там на іх былі складзеныя пратаколы за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Суд у Баранавічах прызнаў іх вінаватымі ў арганізацыі масавага мерапрыемства і аштрафаваў.

"Нашыя дзеянні былі накіраваныя выключна на збор подпісаў за прызнанне бел-чырвона-белы сцяг гісторыка-культурнай каштоўнасцю, што не супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а прынятае судом рашэнне парушае Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах. А суд быў праведзены ў аднабаковым парадку і не высвятліў усіх абставінаў правапарушэння", - сказана ў скарзе на рашэнне баранавіцкага суда Казакевіча і Гундара.

«Працэс доўжыўся 5, можа, 8 хвілінаў. У кабінеце быў адзін суддзя, і сакратара нават не было. Суддзя зачытаў рашэнне баранавіцкага суду, прапанаваў нам дапоўніць», — распавёў сайту Pyx.by Юрый Казакевіч.

Па ягоных словах, суддзя зачытаў рашэнне суда, у сваю чаргу актывісты Руху распавялі, што не згодныя з гэтым рашэннем.

«Мы распавялі, што мы проста выражалі сваё меркаванне і праяўлялі грамадскую пазіцыю, не лічым гэта пікетам, таму просім яго адмяніць. Аднак, суддзя сказаў, што па законе вы парушылі, таму прысуд адменены не будзе», — заключыў Казакевіч.

Падтрымаць Гундара і Казакевіча прыйшоў сябра Руху "За Свабоду" з Брэста Яўген Скрабутан.

Фота Яўгена Скрабутана і Юрыя Казакевіча

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны