Навіны Навіны Беларусі

Сябра Рады Руху «За Свабоду» запатрабаваў прыбраць савецкую зорку з елкі ў Дрыбіне

Сябра Рады Руху «За Свабоду» запатрабаваў прыбраць савецкую зорку з елкі ў Дрыбіне

2065 Праглядаў Дрыбін Ваўкавыск
На галоўнай елцы мястэчка Дрыбіна мясцовыя ўлады устанавілі савецкую зорку. Сябра Рады Руху «За Свабоду» Андрэй Юркоў звярнуўся з патрабаваннем змяніць ўпрыгожванне.


«Надыходзіць светлае свята Нараджэння Хрыстова, але на галоўнай елцы Дрыбіна ўсталяваная не Калядная зорка, а чырвоная савецкая. Пад гэтай зоркай былі закатаваныя тысячы святароў і разбураныя тысячы храмаў за савецкім часам», - адзначыў Юркоў у скарзе, прыгадаўшы і пра мільёны нявінных ахвяраў камунізму.

Як грамадзянін Рэспублікі Беларусь сябра Рады Руху запатрабаваў прыняць меры для выпраўлення гэтага становішча.

Адзначым, што гэта не адзіная елка, якую ў Беларусі ўпрыгожылі савецкім сімвалам. Сябра Руху "За Свабоду" Алесь Зайцаў сфатаграваў такую ж у Ваўкавыску.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны