Навіны Навіны Беларусі

У беларусаў няма грашовага патрыятызму

У беларусаў няма грашовага патрыятызму

3018 Праглядаў Мінск
У якой валюце зараз, на ваш погляд, найбольш выгадна і бяспечна захоўваць свае зберажэнні, назапашванні? Такое пытанне было зададзена жыхарам Мінска сацыялагічным цэнтрам «Люстра-інфа».

34% апытаных назвалі долар, 20% — еўра, 18% — рублі, 2% указалі іншую валюту, а 26% пакутуюць з выбарам нейкай адной валюты — гэта значыць, не змаглі адказаць.

"Пад уплывам настойлівых рэкамендацый не захоўваць"усе яйкі ў адным кошыку" мінчане згадвалі 2-3 валюты. Аж да юаняў. Таму вылучыць адну валюту, самую-самую парою ім было складана", — кажуць сацыёлагі.

Аналагічнае пытанне задавалася мінчанам ў 2008 годзе. Тады долар выбралі 33%, еўра — 28%, рублі — 23%. Гэта значыць, давер на ранейшым узроўні захаваўся толькі да амерыканскіх грошай.

Многія эканамісты прагназуюць хуткую дэвальвацыю. Рекамендацию правесці яе ў 2011 годзе далі беларускаму ўраду эксперты МВФ. Аднак там адмовіліся з-за палітычных рызык.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны