Навіны Навіны Беларусі

Губарэвіч: візіт польскай дэлегацыі ў Беларусь — занадта вялікі аванс уладам

Губарэвіч: візіт польскай дэлегацыі ў Беларусь — занадта вялікі аванс уладам

1477 Праглядаў Мінск
Прадстаўнікі беларускай апазыцыі ў камэнтары Свабодзе адмоўна ацанілі пляны сьпікера Сэнату Польшчы Станіслава Карчэўскага сустрэцца са старшынём Савету Рэспублікі Міхаілам Мясьніковічам і старшынём Палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Андрэйчанкам падчас свайго візыту ў Менск.

Старшыня Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч лічыць, што наведваньне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі — гэта надта вялікі аванс беларускім парлямэнтарыям ад польскага боку.

«З боку Польшчы найбольш інтэнсіўныя стасункі — з афіцыйнай уладай, прычым ня толькі выканаўчай, але тым, што можна называць беларускім парлямэнтам. Падобныя кантакты пачаліся задоўга да правядзеньня апошніх парлямэнцкіх выбараў. Можна па-рознаму ацэньваць тое, чым кіруюцца польскія ўлады. Мая асабістая думка — прызнаньне беларускай Палаты прадстаўнікоў і сустрэчы на такім узроўні не прывядуць да паскарэньня дэмакратычных працэсаў у Беларусі, бо гэта занадта вялікі аванс для дэкаратыўнага органу дзяржаўнай улады Беларусі, які ня быў абраны на свабодных выбарах», — кажа ён.

Сустаршыня аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец лічыць, што візыт Станіслава Карчэўскага можна назваць «прарывам», але ў адмоўным сэнсе:

«Так званы беларускі парлямэнт не абраны на свабодных і справядлівых выбарах. Выбараў няма, і гэта,безумоўна, праблема польскага боку, калі высокія парлямэнцкія кіраўнікі ставяць на адзін узровень з сабой прызначаных псэўдапарлямэнтароў. На мой погляд, гэта найгоршае праяўленьне real politic. Легітымізаваць такім чынам рэжым Лукашэнкі не ў інтарэсах эўрапейскіх парлямэнтараў, не ў інтарэсах Польшчы. Мы адкрыта польскім парлямэнтарам кажам, што гэта ня выбраныя, а прызначаныя людзі, і заўтра мы гэтую пазыцыю таксама данясём. Вядома, Польшча мае права выстройваць сваю палітыку так, як лічыць патрэбным, але, на наш погляд, гэта здрада ідэалам дэмакратыі», — упэўнены ён.

Прадстаўнікі беларускай апазыцыі павінны сустрэцца з польскай дэлегацыяй заўтра, а 8-й раніцы.

Крыніца: www.svaboda.org

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Апошнія навіны