Навіны Навіны Беларусі

Камісія па жыллёвай палітыцы ў АНП зоймецца падрыхтоўкай рэформы

Камісія па жыллёвай палітыцы ў АНП зоймецца падрыхтоўкай рэформы

2349 Праглядаў Мінск
У Мінску прайшло першае пасяджэнне камісіі па жыллёвай палітыцы Асамблеі народных прадстаўнікоў. Старшынём абраны сябра Рады Руху «За Свабоду» Віктар Янчурэвіч.

«Адбылося першае працоўнае пасяджэнне камісіі па ЖКГ у межах АНП. Абмеркавалі агульны план працы. Вызначыліся з бліжэйшымі крокамі», — распавёў сайту Pyx.by Віктар Янчурэвіч.

Па ягоных словах, першапачатковай задачай камісіі з’яўляецца праца з экспертамі па распрацоўцы агульнага праекту рэфармавання ЖКГ.

«Далей будзем працаваць над канкрэтнымі крокамі па вырашэнні існуючых праблемаў. На бліжэйшы час запланаваны круглы стол, дзе мы плануем абмеркаваць праграмныя дакументы у сферы ЖКГ суб’ектаў правацэнтрысцкай кааліцыі, каб на падставе аналізу дакументаў і сітуацыі пачаць працу над праектам рэформы», — адзначыў старшыня камісіі.

Сябра Рады Руху дадаў, што жыллёва-камунальная гаспадарка - тая сфера, якая закранае інтарэсы абсалютнай «большасці грамадзянаў».

«На сённяшні дзень там ёсць шмат праблемаў, у першую чаргу, звязаных з манапалізаванасцю ЖКГ дзяржавай. У сувязі з гэтым, узнікаюць пытанні з празрыстасцю расходвання сродкаў і якасцю аказання паслугаў», — заключыў ён.

Сярод іншых, камісія таксама зоймецца пытаннямі ўшчыльняльнай забудовы, маніторынгам Генплана развіцця гарадоў, правамі грамадзян на бяспечны асяродак.

У працы камісіі ўдзельнічаюць прадстаўнікі Руху «За Свабоду» і БХД. Ад нашай арганізацыі акрамя Віктара Янчурэвіча працуюць першая намесніца старшыні Руху Галіна Скараход, сябра Рады Аліна Нагорная, а таксама сябры Руху Аляксей Гаўруцікаў і Максім Ціханаў.

Першы круглы стол запланаваны ў снежні.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Правацэнтрысцкая кааліцыя

Апошнія навіны