Навіны Навіны Беларусі

Суд прысудзіў Кантаровічу штраф у 20 базавых за збор подпісаў у падтрымку бел-чырвона-белага сцягу

Суд прысудзіў Кантаровічу штраф у 20 базавых за збор подпісаў у падтрымку бел-чырвона-белага сцягу

2191 прагляд Мінск
Тры дні доўжыўся судовы працэс над актывістам Руху «За Свабоду» Дзмітрыем Кантаровічам. У выніку суддзя прызнаў яго вінаватым і прысудзіў штраф у 20 базавых велічыняў.

Судовы працэс над сябрам Руху «За Свабоду» Дзмітрыем Кантаровічам па абвінавачванні ў незаконным пікетаванні пад час збора подпісаў у падтрымку бел-чырвона-белага сцяга распачаўся 21 лістапада. Пасля гэтага паседжанні некалькі разоў пераносіліся. Першы раз, каб запрасіць сведку і атрымаць відэаздымкі ад РАУС, аднак міліцыя відэа не прадставіла і суд быў адкладзены да 30 лістапада.

30 лістапада працэс доўжыўся блізу пяці гадзінаў. Суддзя з Дзмітрыем Кантаровічам і ягоным адвакатам пераглядалі відэа з камераў вонкавага назірання. Па дадзеных актывістаў Руху «За Свабоду», якія былі на судзе, відэа не пацвердзіла віну Дзмітрыя.

«Суддзя даў 20 базавых, тыпа за пікет. Нібыта ствараў масоўку Вользе Нікалайчык», — адзначыў пасля суда Кантаровіч.

Яны з адвакатам плануюць абскардзіць рашэнне суддзі, дадаў ён сайту Pyx.by.

«Прайшлі тры пасяджэння суда, была выдаткаваная куча сродкаў, удзельнікі праглядзелі 4-гадзінны ролік з камераў знешняга назірання. Ён, са словаў нашых актывістаў, паказаў, што прыкметаў удзелу ў зборы подпісаў Кантаровіча і не было. Прысуд у выглядзе 20 базавых — гэта абсурд», — пракаментаваў рашэнне суда намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Меляшкевіч.

Па ягоных словах, відавочна, што «прысуд адбыўся праз працэдуру тэлефоннага права — суддзя стала рабіў перапынкі і думаў над прысудам недзе ля гадзіны».

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны