Навіны Навіны Беларусі

У Віцебску адзначылі дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча

У Віцебску адзначылі дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча

1931 прагляд Віцебск
У Віцебску каля помніка Уладзіміру Караткевічу сабраліся гараджане, у тым ліку сябры Руху «За Свабоду», каб адзначыць 86-я ўгодкі з дня нараджэння знакамітага пісьменніка і земляка.

Да помніка літаратару ўсклалі кветкі, паставілі знічкі.

Збірацца ў парку ў дзень нараджэння Караткевіча каля ягонага манумента — даўняя віцебская традыцыя. Сёлета сюды прыйшло больш за дзесяць чалавек. Аматары літаратуры і грамадскія актывісты чыталі вершы класіка.

Уладзімір Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў Оршы. Ён не толькі аўтар шматлікіх паэтычных і драматургічных твораў, а яшчэ і першаадкрывальнік жанру гістарычнага дэтэктыва ў беларускай літаратуры.

Пісьменнік любіў казаць: «…Пісаць трэба так, каб вашы кнігі з бібліятэк кралі. Мае крадуць». Караткевіча цікава чытаць і перачытваць — кожны раз адкрываецца нешта новае…

Фото: Игорь Матвеев

Крыніца: news.tut.by

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны